Эксперт: Шувалаў прыязджаў угаворваць Беларусь выратаваць Мытны саюз
01.06.2010 18:51
—
Новости Экономики
|
На думку эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага, Беларусі сёння не выгадна ні ўваходзіць у Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам, ні ісці на кампраміс з Расіяй па адчувальных для яе пытаннях. Але ўвогуле візіт віцэ-прэм'ера Расіі Ігара Шувалава ў Мінск - гэта ў пэўнай ступені перамога Беларусі. Бо ён сведчыць пра тое, што Расія пры стварэнні Мытнага саюза абысціся без Беларусі не можа:
Сяргей Чалы: "Чаму прыехаў Шувалаў, а не Сечын? Шувалаў - гэта той чалавек, які адказвае за палітычны складнік Мытнага саюза. І, фактычна, за стварэнне адзінай эканамічнай прасторы. Відавочна, што ён прыехаў ратаваць Мытны саюз, угаворваць нас усё ж увайсці ў гэты праект. А гэта азначае, што калі Расія казала, што можа стварыць Мытны саюз без нашага ўдзелу, яна блефавала. Не будзе ён працаваць без нас, гэта немагчыма. Там узнікаюць непераадольныя юрыдычныя цяжкасці". Разгорнутае і змястоўнае абмеркаванне таго, чаму Мытны саюз Расіі і Казахстана не можа існаваць адначасова з Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі, слухайце ў эфіры Еўрарадыё і чытайце на нашым сайце заўтра, 2 чэрвеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага, Беларусі сёння не выгадна ні ўваходзіць у Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам, ні ісці на кампраміс з Расіяй па...
|
|