Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза прызначаная на 5 ліпеня ў Астане
03.06.2010 14:22
—
Новости Экономики
|
Пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў намечана на 5 ліпеня ў Астане. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Камісіі Мытнага саюза, апублікаваным на яе афіцыйным сайце.
Плануецца, што на сустрэчы ў Астане бакі абмяркуюць стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС і выкананне плана дзеянняў па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі. Запланавана таксама прыняцце шэрага дакументаў Мытнага саюза: дагавора аб асноўных прынцыпах крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні мытнага заканадаўства Мытнага саюза і дзяржаў — членаў Мытнага саюза, пагаднення аб прававой дапамозе і ўзаемадзеянні мытных органаў па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, дагавора аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза, аб тэхнічным рэгуляванні ў Мытным саюзе. Акрамя таго, намечана разгледзець пытанне аб экспартным кантролі дзяржаў — членаў Мытнага саюза, праект каштарысу расходаў камісіі на 2011 год і справаздачу аб выкананні каштарысу ў 2009 годзе.‑0‑ БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў намечана на 5 ліпеня ў Астане. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні...
|
|