Вясковая разгрузка. Ці заваляць нашы прадпрымальнікі сяльчан і гасцей санаторыяў айчыннымі таварамі?
08.06.2010
—
Новости Экономики
|
Менш чым за год у два разы павялічылася доля малога бізнесу ў рэалізацыі прадукцыі айчынных прадпрыемстваў. Каб яшчэ больш актывізаваць гэты працэс, у Міністэрстве эканомікі прапануюць, у прыватнасці, стымуляваць прадпрымальнікаў, каб яны больш актыўна прадавалі беларускія тавары ў сельскай мясцовасці, курортных зонах. — Не сакрэт, што значную частку тавараў вясковыя жыхары набываюць у райцэнтрах, абласных гарадах, сталіцы, — тлумачыць дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтву Мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі.— Гандлёвыя аб’екты сістэмы спажыўкааперацыі забяспечваюць насельніцтва, як правіла, не ўсім, а толькі самым неабходным. Між тым мы працавалі над гэтым пытаннем. І высветлілася, што попыт на айчынныя тавары з яго дастаўкай на месца ёсць.Таму Мінэканомікі выступіла з ініцыятывай, каб сельсаветы і райвыканкамы выдзялялі дадатковыя пляцоўкі ў сельскай мясцовасці, санаторна-курортных зонах, пры гэтым максімальна спрасцілі працэдуры ўзгаднення рэжыму і маршруту работы, таварнага асартыменту.— У нас гандлюе райспажыўкааперацыя, але разам з гэтым рэгулярна прыязджаюць і прадпрымальнікі, — расказвае старшыня Знаменскага сельвыканкама, што на Брэстчыне, Сяргей Галавенка. — І ў кожнага ёсць пакупнікі.Калі б канкурэнцыя вырасла, асартымент пашырыўся, то, на яго думку, вяскоўцы толькі б ад гэтага выйгралі.Індывідуальны прадпрымальнік Кацярына Чыжык лічыць, што для некаторых яе калег і сапраўды вясковыя паездкі маглі б прыносіць больш прыбытку, чым гандаль на стацыянарным рынку ў горадзе. Аднак трэба мець на ўвазе значныя транспартныя выдаткі і параўнальна нізкую пакупніцкую здольнасць сяльчан. З улікам гэтага, мяркуе яна, наўрад ці падарожжы індывідуальных прадпрымальнікаў па вясковых маршрутах стануць масавымі.У Мінэканомікі, відаць, гэта таксама разумеюць, таму спрабуюць стымуляваць продаж запасаў айчыннай прадукцыі і па іншых каналах. Напрыклад, на базе Белрэсурсаў у Мінску плануецца адкрыць дробнааптовыя магазіны са складамі тых вытворцаў, якія не маюць у сталіцы свайго фірменнага гандлю.Плануецца дадатковыя склады-магазіны адкрываць і ў рэгіёнах, больш актыўна праводзіць кірмашы ў Расіі і Украіне, розных кутках Беларусі.Дарэчы, калі летась у верасні ўдзельная вага малога бізнесу ў агульным аб’ёме рэалізацыі айчыннай прадукцыі складала каля 8 працэнтаў, то па выніках мая — звыш 16. Такая актыўнасць дапамагла, у прыватнасці, у разгрузцы складоў шмат якіх прадпрыемстваў. І гэты працэс зараз набывае новую дынаміку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясковая разгрузка.
Ці заваляць нашы прадпрымальнікі сяльчан і гасцей санаторыяў айчыннымі таварамі? Менш чым за год у два разы павялічылася доля малога бізнесу ў рэалізацыі прадукцыі айчынных прадпрыемстваў. Каб яшчэ больш актывізаваць гэты працэс, у...
|
|