«Газпром»: Сярэднегадавая цана газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў. 21.by

«Газпром»: Сярэднегадавая цана газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў

08.06.2010 17:05 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў за тысячу кубаметраў, у другім квартале — 184,8 даляра. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў у эфіры «Эха Москвы» 8 чэрвеня.

«Мы чакаем, што сярэднегадавая цана будзе 187 даляраў, у другім квартале — 184,8 даляра«, — цытуе Купрыянава РІА Новости. У першым квартале 2010 года, зазначыў прадстаўнік «Газпрома», цана складала 169 даляраў. 

У канцы сакавіка намеснік кіраўніка «Газпрома» Андрэй Круглоў называў іншую лічбу. Паводле яго слоў, сярэднегадавая цана газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 171,5 даляра за тысячу кубаметраў з улікам паніжальнага каэфіцыента 0,9. 

Паводле звестак Белстата, у першым квартале 2010 года сярэдняя цана на імпартаваны газ складала 171 даляр за тысячу кубаметраў.

Аднак, як сцвярджаюць у «Газпроме», Мінск працягвае плаціць за газ на ўзроўні сярэдняй леташняй цаны — 150 даляраў за тысячу кубаметраў. У сувязі з гэтым, паводле звестак «Газпрома«, доўг «Белтрансгаза» за атрыманы газ на 1 мая склаў 192 млн. даляраў.

Беларускія афіцыйныя прадстаўнікі сітуацыю не каментуюць. Аднак яшчэ ў студзені гэтага года генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў заявіў: «Мы разлічваем, што цана газу для Беларусі ў 2010 годзе будзе на ўзроўні леташняй». Узамен, падкрэсліў ён, «Газпрому» прапануецца ўзяць удзел у шэрагу праектаў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў за тысячу кубаметраў, у другім квартале — 184,8 даляра. Пра гэта заявіў афіцыйны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика