Расспажыўнагляд з 1 ліпеня будзе працаваць ва ўмовах Мытнага саюза. 21.by

Расспажыўнагляд з 1 ліпеня будзе працаваць ва ўмовах Мытнага саюза

16.06.2010 14:56 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 ліпеня 2010 года Федэральная служба па нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека будзе працаваць ва ўмовах дзеяння Мытнага саюза. Адпаведны загад падпісаў 15 чэрвеня кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка, паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Згодна з загадам санітарна‑каранцінны кантроль за падкантрольнымі таварамі ва ўмовах дзеяння Мытнага саюза з 1 ліпеня 2010 года будзе ажыццяўляцца сіламі спецыялістаў санітарна‑каранцінных пунктаў у пунктах пропуску на знешняй мяжы Мытнага саюза.

На асобныя віды прадукцыі ў адпаведнасці з Пералікам тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, зацверджаным рашэннем Камісіі Мытнага саюза, з 1 ліпеня будуць афармляцца пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Іншыя віды тавараў падлягаюць сертыфікацыі і дэклараванню. Такія тавары пералічаныя ў Адзіным пераліку прадукцыі, які падлягае абавязковай ацэнцы (пацверджанню) адпаведнасці ў рамках Мытнага саюза.

Прадукцыя, якая не ўключана ў Адзіны пералік, падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасці згодна з заканадаўствам дзяржаў 1 членаў Мытнага саюза, адзначаецца ў дакуменце.

11 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў: калі Мінск не падпіша дакументы аб фарміраванні МС, то «мытная мяжа будзе фарміравацца па тэрыторыі Расіі і Казахстана з усімі вынікаючымі наступствамі». «Якія складанасці ўзнікнуць пры спробе яе [мяжу] пераехаць, усім зразумела — гэта ветэрынарныя, санітарныя, мытныя і іншыя пытанні», — дадаў дыпламат.

Паводле слоў Сурыкава, у рамках беларуска‑расійскай Саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці. Калі ж Беларусь не падпіша дакументы аб фарміраванні Мытнага саюза «тройкі», прыярытэт будзе аддавацца мытным пагадненням, падпісаным Расіяй і Казахстанам у двухбаковым парадку, заявіў пасол РФ.

Нагадаем, аб фарміраванні Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі было абвешчана 27 лістапада 2009 на саміце ў Мінску.

1 ліпеня 2010 года павінен набыць моц адзіны Мытны кодэкс МС, аднак 21 мая ў Санкт‑Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі і Казахстана не змаглі ўрэгуляваць спрэчкі аб набыцці моцы Мытнага кодэкса.

28 мая ў Санкт‑Пецярбургу прэм’ер‑міністры Расіі і Казахстана дамовіліся аб увядзенні Мытнага кодэкса МС на двухбаковай аснове, паколькі беларускі прэм’ер на сустрэчу не прыбыў. Тым не менш Мытны кодэкс адкрыты для падпісання Беларуссю.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 ліпеня 2010 года Федэральная служба па нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека будзе працаваць ва ўмовах дзеяння Мытнага саюза. Адпаведны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика