Сукупны знешні доўг Беларусі перавысіў $22,2 млрд. 21.by

Сукупны знешні доўг Беларусі перавысіў $22,2 млрд

17.06.2010 13:49 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся за студзень—сакавік 2010 года на 183,2 млн. даляраў ЗША, або 0,8%, і на 1 красавіка склаў 22 млрд. 243,5 млн. даляраў ЗША.

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, у разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 красавіка склаў 2 тыс. 348 даляраў ЗША ў параўнанні з 2 тыс. 327 далярамі ЗША на пачатак года.

Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржкіравання за першы квартал знізіўся на 32,6 млн. даляраў, або 0,7%, і склаў 4 млрд. 891,5 млн. даляраў.

Знешні доўг органаў грашова‑крэдытнага рэгулявання на 1 красавіка дасягнуў 4 млрд. 493,4 млн. даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 630,8 млн. даляраў (16,3%).

Запазычанасць камерцыйных банкаў знізілася на 65,8 млн. даляраў (1,8%) і на 1 красавіка склала 3 млрд. 487,2 млн. даляраў.

Знешні доўг іншых сектараў эканомікі склаў 8 млрд. 592,4 млн. даляраў, знізіўшыся за квартал на 329,4 млн. даляраў (3,7%).

Прамыя інвестыцыі (міжфірменнае крэдытаванне) знізіліся за студзень—сакавік на 19,8 млн. даляраў ЗША, або 2,5%, да 779 млн. даляраў на 1 красавіка 2010 года.

На абслугоўванне знешняга доўгу ў першым квартале было накіравана 1 млрд. 730 млн. даляраў (15,7% ВУП, або 27,7% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 1 млрд. 590,2 млн. даляраў склалі выплаты па асноўным доўгу, а 140,1 млн. даляраў — плацяжы па працэнтах.

Нагадаем,

за 2009 год валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся на 6 млрд. 875,8 млн. даляраў ЗША, або 45,4%, і на 1 студзеня 2010 года склаў 22 млрд. 29,9 млн. даляраў ЗША.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у будучы перыяд часу і ўяўляе сабою абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 красавіка склаў 2 тыс. 348 даляраў ЗША.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика