Украіна гатовая пастаўляць газ у Еўропу замест Беларусі. 21.by

Украіна гатовая пастаўляць газ у Еўропу замест Беларусі

21.06.2010 12:27 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна гатовая павялічыць транзіт расійскага газу ў Еўропу пры магчымых праблемах з яго пастаўкай праз Беларусь. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе.

Так, кампанія «Укртрансгаз» 17 чэрвеня атрымала запыт на адпрацоўку альтэрнатыўных варыянтаў паставак газу «Газпрам экспарту» (даччыная кампанія ААТ «Газпрам»).

Чакаецца, што скарачэнне паставак газу праз Беларусь складзе мінімум 6 млн кубаметраў у суткі. «Укртрансгаз» будзе праводзіць аператыўныя нарады па сітуацыі з транзітам газу кожныя дзве гадзіны.

Нагадаем, «Газпрам» сёння зранку абвясціў, што а

бмяжоўвае пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. Далей гэты аб’ём можа быць павялічаны да 85%.
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика