У продажы з'явіліся аднапакаёўкі за 37-40 тысяч USD. 21.by

У продажы з'явіліся аднапакаёўкі за 37-40 тысяч USD

21.06.2010 12:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як адзначаюць эксперты другаснага рынку жыллёвай нерухомасці сталіцы, у маі і першай палове чэрвеня ў Мінску працягваецца невялікае зніжэнне цэнаў на "немаладыя" кватэры. За мінулы месяц сярэдні кошт такіх кватэр паменшыўся прыкладна на 2%. Разам з тым, паводле меркаванняў старшыні савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалая Прасталупава, у першы месяц лета другасны рынак сталічных кватэр пачаў крыху актывізавацца.

Ажыўленне рынку адбываецца пад уздзеяннем двух фактараў: менавіта летам ужо значная колькасць прадаўцоў (каля 10-15%) пачалі выстаўляць кватэры на продаж па цэнах, крыху ніжэйшых за сярэднярынкавыя. З іншага боку, патэнцыйныя пакупнікі разумеюць, што самыя танныя кватэры лягчэй набыць традыцыйна толькі летам, калі існуюць мінімальныя цэннікі.

Сёння на другасным рынку ажыццяўляюцца хуткія здзелкі па аднапакаёвых кватэрах, калі апошнія каштуюць да 40 тысяч долараў, а таксама па двухпакаёвых кватэрах коштам каля 50 тысяч долараў плюс-мінус 2-3 тысячы. Мікалай Прасталупаў адзначае, што адлюстраванне ў статыстыцы здзелак куплі-продажу менавіта танных кватэр стварае ілюзію агульнага патаннення сталічных кватэр. Аднак і сёння каля 80% прадаўцоў упарта трымаюць зімовы цэннік, а пры рэальных здзелках на істотныя зніжкі згаджаюцца вельмі неахвотна.

Згодна са статыстыкай інфармацыйнага каталога сталічнага партала жыллёвай нерухомасці, сярэдні кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр складае сёння 1442 долары, двухпакаёвых кватэр - 1424, а трохпакаёвых - 1370 долараў. Тэмп патаннення квадратнага метра сталічных кватэр складае каля 5-10 долараў за тыдзень.

На другасным рынку сталіцы цяпер прапаноўваецца на продаж каля 40 аднапакаёвых кватэр коштам ад 37 да 40 тысяч долараў. Галоўным чынам гэта маленькія па плошчы "хрушчоўкі" ў старых пяціпавярховых дамах па вуліцах Брылеўская, Карпава, Лынькова, Крупскай, Матусевіча, а таксама ў Шабанах і ў Заводскім раёне. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што менавіта такое жыллё гэтым летам будзе выкупляцца ў першую чаргу.

У апошнія два тыдні на другасным рынку з'явіліся невялікія па плошчы двухпакаёвыя кватэры коштам ад 45 да 50 тысяч долараў. Эксперты рынку нерухомасці сталіцы прагназуюць, што летам усё часцей будуць з'яўляцца ў продажы вельмі танныя кватэры, якія і стануць карыстацца ўпэўненым попытам. Да верасня такія кватэры будуць амаль цалкам павымываныя з другаснага рынку Мінска.

Увосень традыцыйна рынак актывізуецца за кошт тых пакупнікоў, хто хоча набыць адносна таннае, але ўжо больш-менш якаснае жыллё. Попыт і прапанова пачнуць збліжацца, пасля чаго можа адбыцца стабілізацыя цэнаў на другаснае жыллё ці нават часовае падаражанне кватэр.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулы месяц сярэдні кошт такіх кватэр паменшыўся прыкладна на 2%. Разам з тым, у першы месяц лета другасны рынак сталічных кватэр пачаў крыху актывізавацца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика