У Мінск прыбывае дэлегацыя «Газпрома». 21.by

У Мінск прыбывае дэлегацыя «Газпрома»

28.06.2010 10:54 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Мінску павінны пачацца перамовы паміж прадстаўнікамі «Газпрома» і «Белтрансгаза». Паводле іх вынікаў бакі плануюць падпісаць дапаўненне да беларуска‑расійскага кантракта на 2010 год, у якім будзе вызначана стаўка за транзіт газу.

У мінулую пятніцу, 25 чэрвеня, першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка праінфармаваў прэзідэнта, што 28—29 чэрвеня рабочая група »Газпрома» правядзе перамовы з кіраўніцтвам »Белтрансгаза», а ў сераду ў Мінск павінен прыбыць намеснік старшыні праўлення газавага холдынгу Валерый Голубеў.

«Мы з ім падпішам дакумент, у якім будзе зафіксавана прызнанне даўгоў і тэрміны, калі яны гэтыя грошы вярнуць», — сказаў Сямашка.

Паводле слоў першага віцэ‑прэм’ера, у тэлефоннай размове з ім і Валерый Голубеў, і кіраўнік праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер «прызналі, што яны недаплацілі». «У мяне ёсць усе падставы, дакументальна пацверджаныя, што я павінен з іх запатрабаваць яшчэ 32 мільёны долараў да 260 мільёнаў. Яны пацвярджаюць, што так, ёсць пытанні», — адзначыў Сямашка.

Нагадаем, 23 чэрвеня »Газпром» атрымаў ад Беларусі 187 млн. долараў доўгу за пастаўлены ў 2010 годзе газ і ў поўным аб’ёме аднавіў газавыя пастаўкі.

У сваю чаргу «Газпром» пералічыў Мінску 228 млн. долараў за транзіт газу, але Мінск патрабуе 260 млн. Разбежка ўзнікла з‑за рознай ацэнкі стаўкі транзіту: беларускі бок гаворыць пра 1,88 долара за тысячу кубаметраў газу на 100 км, расійскі — пра 1,45 долара.

Раніцай 25 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што дае Маскве суткі на пагашэнне ў поўным аб’ёме запазычанасці за транзіт газу. «Яшчэ раз папярэджваю ўрад: нявыплата «Газпромам» у поўным аб’ёме паслуг у найбліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення ўсялякіх паслуг для Расійскай Федэрацыі па транспарціроўцы вуглевадароднай сыравіны — нафты і газу», — заявіў беларускі кіраўнік.

Каментуючы гэтую заяву, афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў падкрэсліў, што згодна з умовамі кантракта расійскі бок нічога не вінаваты Беларусі.

Пры гэтым ён адзначыў, што найбліжэйшым часам «Газпром» разлічвае падпісаць дапаўненне да кантракта з Беларуссю на 2010 год, якое дазволіць павысіць стаўку за транзіт газу. »Адносна дапаўнення да кантракта на 2010 год «Газпром» з беларускімі калегамі ўжо прынцыпова дамовіліся. Яго падпісанне чакаецца найбліжэйшым часам», — заявіў Купрыянаў.


БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаюцца вострыя перамовы ў пытанні цэнаў на транзіт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика