Лукашэнка ўнёс шэраг дапаўненняў у працэдуру банкруцтва
28.06.2010 13:52
—
Новости Экономики
|
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №328 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі правядзення працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)».
Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта, указ, падпісаны 25 чэрвеня, «скіраваны на стварэнне дадатковых умоў для фінансавага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў і забеспячэння правоў іх работнікаў на атрыманне заработнай платы і іншых плацяжоў, звязаных з працоўнымі адносінамі». Дакумент вызначае механізм перадачы жылых памяшканняў, інфраструктуры і іншых аб’ектаў, якія не падлягаюць продажу, а таксама маёмасці, што засталася пасля завяршэння ліквідацыі, ад якой адмовіліся крэдыторы, дзяржаўным прадпрыемствам і арганізацыям. Пры гэтым устанаўліваецца парадак спісання неліквіднай маёмасці. Указ стварае магчымасці для рэалізацыі на таргах незарэгістраваных аб’ектаў нерухомасці прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў санацыі або ліквідацыі, паведамляе прэс‑служба. «Павышаецца зацікаўленасць інвестараў у набыцці актываў неплацежаздольных прадпрыемстваў у складзе адзінага маёмаснага комплексу. Пры гэтым указ, у мэтах недапушчэння злоўжыванняў, дазваляе даўжніку, які знаходзіцца ў працэдуры ліквідацыі, працягваць гаспадарчую дзейнасць толькі ў дакладнай адпаведнасці з зацверджаным планам ліквідацыі», — гаворыцца ў прэс‑рэлізе. Работнікі прадпрыемстваў і асобы, жыццю і здароўю якіх прычынены ўрон у сувязі з выкананнем працоўных абавязкаў, вызваляюцца ад неабходнасці заяўляць пра свае патрабаванні пры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) прадпрыемства. У гэтым выпадку на антыкрызіснага кіраўніка ўскладаецца абавязак устанаўліваць аб’ём такіх патрабаванняў. «Палажэнні ўказа дазволяць істотна скараціць тэрміны санацыі і ліквідацыі прадпрыемстваў і стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) за кошт зніжэння нагрузкі на гаспадарчыя суды і антыкрызісных кіраўнікоў, уцягвання маёмасці, што не выкарыстоўваецца і неліквідная, у гаспадарчы абарот», — адзначаецца ў паведамленні прэс‑службы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №328 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі правядзення працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)». Як... |
|