Сямашка: Крэдытная лінія ў $15 млрд — стрыжань беларуска‑кітайскіх адносінаў. 21.by

Сямашка: Крэдытная лінія ў $15 млрд — стрыжань беларуска‑кітайскіх адносінаў

28.06.2010 13:53 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патэнцыял беларуска‑кітайскіх узаемаадносінаў пакуль не задзейнічаны ў поўнай ступені.

Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм’ер‑міністра Уладзімір Сямашка 28 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР, старшынёй кітайскай часткі беларуска‑кітайскай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве Гао Хучэнам.

«Мы лічым, што нашы адносіны маюць значна большы патэнцыял, прынамсі ў разы большы, чым цяпер», — заявіў Сямашка.

Ён нагадаў, што 25 чэрвеня ў прэзідэнта Беларусі прайшла нарада, на якой разглядаліся беларуска‑кітайскія адносіны ў эканамічнай сферы.

«Стрыжань гэтых адносінаў — асваенне крэдытнай лініі ў 15 млрд. даляраў, адкрытай Кітаем для Беларусі»,

— адзначыў Сямашка. Паводле яго слоў, беларускі ўрад ужо падрыхтаваў пад гэтую крэдытную лінію больш за сто буйных праектаў.

Як адзначыў першы віцэ‑прэм’ер, Беларусь станоўча ацэньвае адносіны з Кітаем у палітычнай, эканамічнай, фінансавай сферых. З удзелам кітайскіх кампаній і фінансавых рэсурсаў у Беларусі выконваецца шэраг буйных праектаў, у тым ліку будуюцца новыя цэментныя заводы, мадэрнізуюцца ЦЭЦ.

У 2003—2009 гадах у эканоміку Беларусі паступіла кітайскіх інвестыцый прыкладна 232 млн. даляраў ЗША. Сума прыцягнутых Беларуссю знешніх дзяржаўных пазык з КНР у 2009 годзе склала 543,1 млн. даляраў ЗША.

Кітай з’яўляецца адным з найважнейшых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. Паводле вынікаў мінулага года краіна заняла 5‑е месца па аб’ёме тавараабароту, 11‑е — па экспарце Беларусі і 2‑е — па імпарце сярод краін далёкага замежжа.

Апошнімі гадамі асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў КНР былі калійныя ўгнаенні, капралактам, кар’ерныя самазвалы і запчасткі да іх, электронныя інтэгральныя схемы і мікразборкі, хімічная прадукцыя.

Асноўныя групы беларускага імпарту з КНР — абсталяванне, камплектавальныя вырабы і матэрыялы для экспартна арыентаваных вытворчасцей Беларусі, спажывецкія тавары.


Аляксей Арэшка, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы лічым, што нашы адносіны маюць значна большы патэнцыял, прынамсі ў разы большы, чым цяпер».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика