У
29.06.2010 10:54
—
Новости Экономики
|
Учора, падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс разам са сваім беларускім калегам С.Сідорскім паўдзельнічаў ў адкрыцці новага будаўнічага супермаркета «Ома».
Гэты праект быў рэалізаваны з прыцягненнем літоўскага капіталу і можа стаць пачаткам трывалага супрацоўніцтва ў дадзенай сферы паміж нашымі краінамі. Новы будаўнічы супермаркет размешчаны на перасячэнні МКАД і праспекта Дзяржынскага. На плошчы ў 5500 кв.м. прадстаўлена звыш 50 000 найменняў прадукцыі будаўнічага і Інвестарамі праекта выступілі адна з вядучых беларускіх кампаній па продажы будаўнічых матэрыялаў — «Ома», фінская карпарацыя Kesko і яе літоўскі партнёр кампанія Senukai. У Літве Senukai кантралюе больш за 25% рынку будаўнічых і бытавых тавараў, валодае больш чым 90 крамамі. Агульны абарот 2 тыс. крамаў Kesko ў краінах Балтыі, Скандынавіі, Расіі і Беларусі набліжаецца да 10 млрд. EUR. Беларуская кампанія «Ома» была заснаваная ў сакавіку 1992 года і на сённяшні дзень з’яўляецца лідэрам па продажы будаўнічых матэрыялаў і інструментаў, тавараў для дома, саду і агарода на рынку Беларусі. Яна мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама шырокую рознічную сетку. Штат супрацоўнікаў кампаніі складае больш за 1300 чалавек. «Ома» супрацоўнічае з больш чым 600 пастаўшчыкамі 25 краін свету. Інвестыцыйны кошт мінскага супермаркета «Oма» склаў 9,5 млн еўра, уключаючы працы па праектаванню, будаўніцтву і кошты абсталявання. І гэта толькі пачатак. Да 2015 года «Ома» плануе пабудаваць ў Беларусі яшчэ 6 гіпермаркетаў, з іх тры — у Мінску. Агульны аб’ём запланаваных інвестыцый можа дасягнуць 100 млн. даляраў. Плануецца, што акупальнасць дадзеных праектаў складзе 5–10 гадоў. АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс разам са сваім беларускім калегам С.Сідорскім паўдзельнічаў ў адкрыцці новага... |
|