Сідорскага непакоіць якасць кітайскага абсталявання, што пастаўляецца на цэментныя заводы
06.07.2010 15:58
—
Новости Экономики
|
Прэм’ На паседжанні разглядалася супрацоўніцтва з кітайскай кампаніяй CITIC, з якой беларускім бокам падпісаныя пагадненні па праектаванні, пастаўцы абсталявання і будаўніцтве новых вытворчасцяў на Беларускім цэментным заводзе, прадпрыемствах «Крычаўцэментнашыфер» і «Краснасельскбудматэрыялы». «Пайшло першае абсталяванне [з Кітая]. Яно прыйшло непафарбаванае, нямытае, нячышчанае. Мяне гэта насцярожвае», — сказаў прэм’ Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў у сваю чаргу адзначыў, што падчас прыняцця першай партыі абсталявання 15 траўня на Беларускім цэментным заводзе «на будаўнічай пляцоўцы былі выяўленыя дэфекты ў выглядзе няякаснай зваркі асобных вузлоў абсталявання і яго афарбоўкі». А. Селязнёў паведаміў, што «ў адпаведнасці з умовамі асноўнага кантракту быў складзены дэфектны акт і падпісанае пагадненне аб ліквідацыі выяўленых дэфектаў спецыялістамі беларускага боку за кошт кампаніі CITIC». «Падчас пастаўкі першай партыі кампанія CITIC не паведаміла кампаніі ATEC (інжынірынгавая кампанія, нанятая беларускім бокам для рэалізацыі праекту) і замоўніку пра пачатак вырабу, правядзенне выпрабаванняў і адгрузку дадзенага абсталявання. Гэта выключыла магчымасць ажыццяўлення прыняцця па якасці да пачатку адгрузкі. Пасля перамоваў з кампаніяй CITIC дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні кантролю за якасцю вырабу і аб недапушчэнні надалей паставак няякаснага абсталявання», — дадаў міністр. Ён таксама паведаміў, што кітайскім бокам «прынятае рашэнне па павелічэнні колькасці спецыялістаў на беларускіх пляцоўках для прыёму абсталявання». Акрамя таго, па словах міністра, «кітайскі бок паведаміў аб тым, што ён наймае для працы яшчэ і французскую інжынірынгавую кампанію, каб ім на заводах дапамагалі адсочваць якасць вырабу абсталявання». У той жа час С. Сідорскі выказаў сумнеў у мэтазгоднасці прыцягнення да праекту французскай інжынірынгавай кампаніі. «Навошта мець дзве інжынірынгавыя кампаніі? Гэта робіць праект даражэйшым. Бясплатна, ці што, французы будуць працаваць?» — спытаўся прэм’ «У нас нанятая інжынірынгавая кампанія ATEC. Яна павінная арганізаваць працу так, каб забяспечыць і кантроль вырабу, і паступленне абсталявання, і цалкам тэхналагічны цыкл», — дадаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі занепакоены якасцю абсталявання, якое пастаўляецца кітайскім бокам на ствараныя новыя магутнасці беларускіх цэментных...
|
|