Венесуэльская нафта аказалася нашмат даражэйшая за расійскую
14.07.2010 15:14
—
Новости Экономики
|
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Беларусь у траўні 2010 г. імпартавала 79,8 тыс. тон нафты з краін далёкага замежжа па цане $656 даляраў за тону. Менавіта ў траўні Беларусь атрымала першы танкер нафты з Венесуэлы. Кошт венесуэльскай нафты ўлады не раскрывалі, заяўляючы, толькі, што яе перапрацоўка з’яўляецца рэнтабельнай. «Краіна купляе нафту ў Венесуэле «па добрым кошце». Калі купляць расейскую нафту з стоадсоткавым мытам, Беларусь нясе страты, а на венесуэльскай нафце — выйграе. На нафце, якую мы прывезлі з Венесуэлы, мы зарабілі, гэта плюс, а не мінус «, — сказаў літаральна два тыдні таму першы Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Мінск плануе закупіць у Каракаса 4 мільёна тон нафты ў 2010 годзе і 10 мільёнаў тон — у 2011 годзе. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венесуэльская нафта каштуе $656 за тону, а расійская — $398. |
|