Завод «МАЗ-Купава» пачаў выпуск ізатэрмічных фургонаў для перавозкі марожанага. 21.by

Завод «МАЗ-Купава» пачаў выпуск ізатэрмічных фургонаў для перавозкі марожанага

26.07.2010 12:55 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе Агенцтва дзелавых сувязяў, навінка распрацавана для ЗТАА «Марозпрадукт». Кантракт на вытворчасць ізатэрмічнага фургона на шасі Mercedes быў падпісаны ў красавіку 2010 года. На сёння фургон ужо гатовы да адгрузкі.

Кузаў зроблены з сэндвіч-панэляў уласнай вытворчасці, абшытых пластыкам і ўцяпляльнікам — пенаполіурэтанам. Для зручнага доступу да марожанага з левага і правага бакоў кузава размешчаны 12 дзвярэй (па шэсць з кожнага боку). Кузаў абсталяваны эўтэктычнай халадзільнай устаноўкай F-5L з падкузаўным мацаваннем кандэнсатарнай часткі. На кузаве ўстаноўлена фурнітура з нержавеючай сталі. Унутраны аб’ём складае 17 куб. метраў.

Паводле слоў начальніка аддзела маркетынгу завода «МАЗ-Купава» Андрэя Кутнікава, кампанія «Марозпрадукт» высока ацаніла якасць прадукцыі і аператыўнасць выканання замовы. «Мы ў сваю чаргу разлічваем на цеснае супрацоўніцтва з нашым новым партнёрам, — адзначыў Кутнікаў. — Гэтая тэхніка будзе запатрабавана на рынку, асабліва калі за акном плюс 35. Са свайго боку магу запэўніць, што ў нашых кліентаў падталага пры перавозцы марожанага нават у цяперашнюю спякоту не будзе».

***

ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» заснаваны ў 1990 годзе. Сферай яго дзейнасці з’яўляецца вытворчасць і рэалізацыя ізатэрмічных кузаваў і прычэпаў з сэндвіч-панэляў аб’ёмам ад 3,5 да 20 куб. м для турызму і адпачынку, медыцыны, выязнога і вулічнага гандлю, а таксама рэфрыжэратарных фургонаў ад 9 да 82 куб. м на шасі грузавых аўтамабіляў розных марак. Мадэльны рад налічвае больш за 200 мадэляў і мадыфікацый прычэпаў і фургонаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе Агенцтва дзелавых сувязяў, навінка распрацавана для ЗТАА «Марозпрадукт». Кантракт на вытворчасць ізатэрмічнага фургона на шасі Mercedes быў падпісаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика