Белінвестбанк прададуць буйному банку з ЕС. 21.by

Белінвестбанк прададуць буйному банку з ЕС

30.07.2010 10:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 ліпеня кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч.

«Гэта будзе банк з вялікімі магчымасцямі, які ўваходзіць у першую дваццатку найбуйнейшых банкаў у свеце», — сказаў Пракаповіч.

«Мы даўно маглі б прадаць Белінвестбанк. Але нам не патрэбны просты продаж. Нам патрэбны стратэгічны інвестар, які можа ўкладваць мільярды еўра ў развіццё банка», — дадаў кіраўнік Нацбанка.

Паводле слоў Пракаповіча, галоўныя партнёры ў Беларусі — Расія, СНД і Еўрасаюз. «Сёння з краін СНД і Расіі ў нас амаль дзесяць банкаў, з ЕС — два банкі. Гэта дыспарытэт», — сказаў ён.

Пракаповіч паведаміў, што Беларусь вядзе перамовы аб магчымасці прыходу на беларускі рынак кітайскіх банкаў, аднак пакуль яны не гатовыя працаваць. «Яны пачынаюць працаваць пры пэўных умовах, пэўным аб’ёме тавараабароту. Думаю, такі абарот будзе ў нас праз год-два», — сказаў старшыня Нацбанка.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 ліпеня кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч. «Гэта будзе банк з вялікімі магчымасцямі, які ўваходзіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика