Выдачу заробку будзе кантраляваць КДК
04.08.2010 09:39
—
Новости Экономики
|
Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, іншымі дзяржструктурамі ўзяць пад пастаянны кантроль пытанне выплаты заработнай платы ў Беларусі. Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 3 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню КДК Зянона Ломаця, паведамляе Кіраўнік КДК расказаў, што падчас праверак былі выяўлены 400 суб’ектаў гаспадарання, дзе зарплата выплачваецца «ў канвертах». Распачата 11 крымінальных спраў. Кіраўнік адной з такіх прыватных структур выдаў «у канвертах» 160 млн. рублёў, у выніку чаго дзяржава недаатрымала Паводле слоў старшыні КДК, сёння ў Мінску больш за 20 арганізацый, дзе сярэдняя заработная плата работнікаў ніжэйш за 200 тыс. рублёў, па Мінскай вобласці налічваецца больш за 140 такіх суб’ектаў гаспадарання. Як адзначыў Ломаць, найбліжэйшым часам будзе створана спецыяльная камісія, якая дэталёва разбярэцца з гэтай сітуацыяй. У першую чаргу будуць праведзены аператыўныя праверкі ў суб’ектах гаспадарання без ведамаснай падпарадкаванасці, дзе заработная плата складае менш за 400 тыс. рублёў. Ломаць падкрэсліў, што гэтая праца будзе праводзіцца пастаянна. Інфармуючы пра вынікі працы Камітэта дзяржаўнага кантролю ў першым паўгоддзі, яго кіраўнік адзначыў, што колькасць праверак сёлета павялічылася нязначна, пры гэтым узрасла іх выніковасць. Паводле слоў Ломаця, на асаблівым кантролі КДК пытанні выканання найважнейшых мэтавых паказчыкаў прагнозу Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, іншымі...
|
|