Сямашка: Дакументы па будаўніцтву АЭС падпішам у верасні. 21.by

Сямашка: Дакументы па будаўніцтву АЭС падпішам у верасні

04.08.2010 15:58 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь пакуль не плануе ствараць з Расіяй сумеснае прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай АЭС, заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 4 жніўня.

На мінулым тыдні шэраг СМІ паведамілі, што Расія адмаўляецца падпісваць міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС да стварэння СП, якое зоймецца продажам электраэнергіі будучай станцыі. Расійскі бок нібыта настойвае на сваёй долі ў СП у памеры не менш як 50%, паведаміла ананімная крыніца ў беларускіх дзяржорганах. Паводле яго слоў, такім чынам Масква разлічвае атрымаць як мінімум 50% даходаў ад збыту электраэнергіі, якую будзе вырабляць беларуская АЭС у выпадку яе будаўніцтва за кошт расійскага крэдыту.

Сямашка пацвердзіў, што расійскі бок адной з умоў падпісання пакета пагадненняў па будаўніцтве АЭС вылучае стварэнне СП па арганізацыі збыту электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Разам з тым, падкрэсліў ён, Беларусь «не прадугледжвае стварэнне СП».

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, Беларусь разлічвае падпісаць з Расіяй дакументы аб будаўніцтве АЭС не пазней чым канец верасня. «Усе дакументы падрыхтаваныя, але ёсць шэраг момантаў, якія маюць патрэбу ў дадатковым узгадненні. Расія пакуль не ідзе на падпісанне пакетных пагадненняў, таму што ёсць неўрэгуляваныя моманты. Яны не складаныя, і я думаю, што ў жніўні-верасні, магчыма, мы дакументы падпішам», — паведаміў журналістам Сямашка.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пакуль не плануе ствараць з Расіяй сумеснае прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай АЭС, заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика