Золатавалютныя рэзервы працягваюць падзенне
07.08.2010 18:25
—
Новости Экономики
|
Нягледзячы на курортны сезон, за ліпень яны знізіліся амаль на 200 млн. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 жніўня склалі $5332.0 млн., што на $193.3 млн. (3.5%) менш, чым у ліпені. Гэта звесткі Нацыянальнага банка. З пачатку года рэзервы краіны знізіліся на $320.5 млн. (5.7%). А калі б не паступленні, якія былі залічаныя ў склад ЗВР ($625 млн. за продаж акцыяў ААТ «Белтрансгаз», $670 млн крэдыту МВФ), рэзервы знізіліся б больш чым на $1.6 млрд. Гэта вынік вялікага дэфіцыту замежнагандлёвага балансу: краіна больш імпартуе, чым экспартуе, і вымушаная кампенсаваць розніцу або замежнымі запазычваннямі, або продажам дзяржаўнай уласнасці. Падзяліцца навіной:
Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на курортны сезон, за ліпень яны знізіліся амаль на 200 млн.
|
|