Украіна не дае «Адэсу-Броды» пад венесуэльскую нафту. 21.by

Украіна не дае «Адэсу-Броды» пад венесуэльскую нафту

19.08.2010 22:04 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна гатовая ўдзяліць Беларусі магчымасьць пастаўляць венэсуэльскую нафту трубаправодам Адэса-Броды, але толькі ў выпадку гарантыі, што гэтым маршрутам будзе прапампоўвацца прынамсі 9 мільёнаў тон штогод. Пра гэта заявіў міністар транспарту Ўкраіны Канстанцін Яфіменка. Толькі на такіх умовах Кіеў гатовы разьвярнуць накірунак пампаваньня па трубаправодзе ў бок Беларусі. Цяпер гэтым маршрутам у Адэсу запампоўваецца расейская нафта.

Паводле слоў урадоўца, калі Менск такой гарантыі ня дасьць - то нафта зь Венэсуэлы і надалей будзе дастаўляцца на Мазырскі НПЗ чыгункай. Экспэрты ўказваюць на тое, што такія ўмовы невыканальныя. Нават, калі аб"ёмы паставак венэсуэльскай нафты дасягнуць налета максымальных, паводле існых пагадненьняў, 10 мільёнаў тон, прынамсі 2 мільёны з гэтага ўжо плянуецца пастаўляць праз парты Балтыі.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты маршрут можа быць адкрыты, толькі калі будзе прапампоўвацца 9 млн тон у год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика