З 1 верасня алкаголь падаражэе
26.08.2010 12:06
—
Новости Экономики
|
1 верасня стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю ў Беларусі павышаюцца ў сярэднім на 10%. Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 439 ад 24 жніўня 2010 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым Стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю мацункам 28% і больш павялічаны з 18 тыс. 830 да 20 тыс. 710 рублёў; ад 7 да 28% — з 14 тыс. 240 да 15 тыс. 660 рублёў; на каньякі, брэндзі, кальвадос, каньячныя напоі — з 15 тыс. 870 да 17 тыс. 460; на мацаваныя ардынарныя і вінаградныя (за выключэннем натуральных) віны — з 5 тыс. 100 да 5 тыс. 610; на віны вінаградныя арыгінальныя — з 22 тыс. 300 да 24 тыс. 530 рублёў. Новыя стаўкі будуць дзейнічаць па 31 снежня 2010 года.Папярэднія стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю былі ўстаноўлены 1 студзеня 2010 года ў адпаведнасці з дадаткам да Асаблівай часткі Падатковага кодэкса. Тады яны ў сярэднім выраслі на 9%. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю ў Беларусі павышаюцца ў сярэднім на 10%. |
|