Па ўзроўні інфляцыі ў студзені—ліпені 2010 Беларусь заняла 5-е месца ў Еўропе. 21.by

Па ўзроўні інфляцыі ў студзені—ліпені 2010 Беларусь заняла 5-е месца ў Еўропе

26.08.2010 13:42 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наперадзе Беларусі па росце спажывецкіх цэн з пачатку года апынуліся толькі Мальта, Румынія, Расія і Казахстан.

Паводле параўнальнага аналізу, падрыхтаванага Федэральнай службай дзяржаўнай статыстыкі (Расстат), на Мальце ўзровень спажывецкіх коштаў вырас з пачатку года на 5,5%, у Румыніі — на 5,4%, у Расіі — на 4,8%, у Казахстане — на 4,6%, а ў Беларусі — на 4,4%.

Для параўнання: у іншых суседніх з Беларуссю краінах інфляцыя ніжэйшая за беларускую. Так, у Латвіі гэты паказчык склаў у разгляданы перыяд часу 2%, у Літве спажывецкія кошты выраслі на 2,1%, у Польшчы — на 1,8%, а ва Украіне — на 3,1%.

Ірландыя — адзіная еўрапейская краіна, дзе за разгляданы перыяд узровень спажывецкіх коштаў знізіўся — на 0,3%.
Падзяліцца навіной: 
Ежедневник

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наперадзе Беларусі па росце спажывецкіх цэн з пачатку года апынуліся толькі Мальта, Румынія, Расія і Казахстан. Паводле параўнальнага аналізу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика