"А вось каму "дачка?". Плывучая! За $60 тысяч!". 21.by

"А вось каму "дачка?". Плывучая! За $60 тысяч!"

27.08.2010 12:28 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РУП "Гомельскі суднабудаўнічы суднарамонтны завод" выступае ініцыятарам інвестпраекта "Арганізацыя вытворчасці малых суднаў і плывучых канструкцый". Ён, у прыватнасці, мае на ўвазе будаўніцтва базавага катара-платформы, прагулачна-экскурсійнага катара, плывучай дачы, суднаў спецыяльнага прызначэння. У якасці рынкаў збыту разглядаецца як унутраны, так і рынкі блізкага замежжа, дзе ёсць разгалінаваная гідраграфічная сетка. Падрабязнасці карэспандэнту "Звязды" раскрыў кіраўнік прадпрыемства Уладзімір ВАСІЛЕЦ. 

- За базавую мадэль ці, інакш, платформу мы прапануем узяць катар даўжынёй 15-16 метраў, максімум да 20 метраў. На яго аснове можна будзе вырабляць, напрыклад, прагулачны катар на два-чатыры чалавекі: абсталяваць навесам, зрабіць каюты. А можна будзе выпускаць плывучую дачу з усімі выгодамі, якія пажадае мець кліент. Бачылі ж такія ў сюжэтах з замежжа? Парыбачыў на адным возеры, потым паплыў на другое, у дарозе прыстаў да берага, пажыў нейкі час, калі захацеў. Можна выпускаць і судна-паром, абсталяванае пляцоўкай для перавозкі аўтамабіля. Такая вось ідэя ўвогуле.

 
- А куды на зіму такую плывучую дачу можна будзе паставіць? Ці можна будзе на ёй жыць увесь год? 
 
- А куды на зіму такую плывучую дачу можна будзе паставіць? Ці можна будзе на ёй жыць увесь год?

- Ну, увесь год можа і не - уцяпляць жа тады судна трэба. А паставіць на захоўванне яе можна на лодачную станцыю.

- І як, думаеце, запатрабаванымі будуць такія судны?

- Так, асабліва ў кантэксце развіцця водна-транспартнай галіны, водна-рэкрыацыйнага турызму ў краіне. Як вы ведаеце, стварэнне водных турыстычных маршрутаў, берагавой і плывучай інфраструктуры, будаўніцтва пасажырскіх суднаў і плавальных сродкаў прадугледжанае нацыянальнай праграмай развіцця турызму ў краіне.

- Гэта вы пра юрыдычных асобаў найперш. А грамадзяне, як мяркуеце, змогуць адважыцца на набыццё такой вось "дачкі"? Колькі яна, дарэчы, можа каштаваць?

- Чаму б не?! Думаю, будуць купляць судны і фізічныя асобы, прыватнікі. Мяркуем, што кошт плывучай дачы будзе ад 60 тысяч долараў і вышэй - у залежнасці ад запатрабаванняў кліента па яе аздабленні. Так, гэта кошт трох добрых аўтамабіляў. Аднак, па-першае, у нас таксама ёсць нябедныя людзі, па-другое, замежныя аналагі "стартуюць" ад 100 і больш тысяч долараў.

- А дзе прадукцыя яшчэ можа быць запатрабаванай найперш? Ці ёсць ужо патэнцыйныя інвестары?

- Калі пра рынкі збыту, дык гэта найперш можа быць Украіна, з якой у нас агульная водная артэрыя, Расія. А яшчэ краіны Балтыі. А наконт інвестараў скажу, што зараз цікаўнасць да праекта праявілі дзве кітайскія фірмы.

...У Міністэрстве транспарту і камунікацый упэўненыя, што наяўнасць больш як 10 тысяч азёраў і 20 тысяч рэк сведчыць пра вялікі патэнцыял развіцця ў Беларусі водна-рэкрыацыйнага турызму. Перспектыўныя ў гэтым накірунку - арганізацыя купальна-пляжнага адпачынку, водна-спартыўных і прамыслова-паляўнічых тураў, цеплаходных прагулак і экскурсій. Пра актуальнасць пытання сведчаць і сусветныя тэндэнцыі. Напрыклад, у краінах ЕС аб'ём продажу малых суднаў склаў звыш 25 мільярдаў еўра, а колькасць спажыўцоў ацэньваецца ў лічбу каля 48 мільёнаў чалавек. У Расіі штогадовы прырост прагулачных суднаў складае 3-4 тысячы адзінак. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУП "Гомельскі суднабудаўнічы суднарамонтны завод" выступае ініцыятарам інвестпраекта "Арганізацыя вытворчасці малых суднаў і плывучых канструкцый". Ён, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика