Заўтра у Клайпеду прыбудзе танкер з нафтай для Беларусі
27.08.2010 16:53
—
Новости Экономики
|
Танкер з чарговай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі ў порце Клайпеды чакаюць увечары 28 жніўня. Як паведаміў дырэктар па вытворчасці кампаніі «Клайпедас нафта» (нафтатэрмінала клайпедскага порта) Гедымінас Віткаўскас, танкер з 80 тысячамі тон нафты павінен прыбыць у порт у 23.00. Раніцай 29 жніўня ён прышвартуецца, і адразу ж пачнецца перагрузка нафты ў рэзервуары. Пасля праверкі аб’ёму і якасці нафта будзе пагружана ў чыгуначныя цыстэрны і дастаўлена на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан». Пагадненне аб пастаўках у Беларусь нафты з Венесуэлы было падпісана ў сакавіку 2010 года. Да красавіка 2011 года павінна быць пастаўлена 4 млн. тон сыравіны. Пастаўкі пачаліся ў маі і вядуцца пераважна праз порт Адэсы, адкуль па чыгунцы нафта дастаўляецца на Мазырскі НПЗ. У ліпені ў якасці эксперыменту адзін танкер з Венесуэлы прыбыў у эстонскі порт Мууга. Гэтая партыя была пастаўлена на перапрацоўку на ААТ «Нафтан». Беларускі бок не раз заяўляў пра намер вывучыць усе магчымыя схемы паставак нафты з Венесуэлы. Спецыялісты звяртаюць увагу на тое, што маршрут перавозкі сыравіны па чыгунцы з краін Балтыі ў Наваполацк істотна карацейшы, чым з Украіны ў Мазыр. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Танкер з чарговай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі ў порце Клайпеды чакаюць увечары 28 жніўня. Як паведаміў дырэктар па вытворчасці кампаніі...
|
|