Лукашэнка: Мы выкараскаліся з той сітуацыі, у якую нас паставіла Расія ў пачатку гэтага года. 21.by

Лукашэнка: Мы выкараскаліся з той сітуацыі, у якую нас паставіла Расія ў пачатку гэтага года

31.08.2010 09:36 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы выкараскаліся з той сітуацыі, у якую нас паставіла Расія ў пачатку гэтага года», — заявіў прэзідэнт Беларусі на нарадзе, што адбылася на Мазырскім НПЗ, па пытаннях працы нафтаперапрацоўчай галіны краіны.

Нафтаперапрацоўку Аляксандр Лукашэнка паставіў у адзін шэраг з пытаннямі забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

«Перапрацоўка, пастаўка для ўнутраных патрэб і на экспарт вуглевадароднай сыравіны, забеспячэнне вуглевадароднай сыравінай нашай дзяржавы блізкія да пытання быць ці не быць Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржаве. Таму гэта найважнейшы кірунак нашай дзейнасці, і мы з гонарам і годнасцю, як у сельскай гаспадарцы, павінны з гэтай сітуацыі знайсці выхад. Дакладней — знайшлі», — сказаў прэзідэнт на нарадзе, фрагменты якой паказаў тэлеканал ОНТ.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мэта яго прыезду на Мазырскі НПЗ заключаецца ў тым, каб пачуць непасрэдна ад спецыялістаў, кіраўнікоў галін, што змянілася за апошні час.

Гаворачы пра станоўчыя змены сітуацыі з забеспячэннем вуглевадароднай сыравінай, Лукашэнка зноў падкрэсліў: «Мы не збіраемся з Расіяй ваяваць на ўсіх кірунках — бяру гэта ў двукоссі. Нам не патрэбны ніякія войны і ўскладненні. Але мы павінны зыходзіць з таго (гэта класіка), што ўсюды павінны быць альтэрнатывы, у тым ліку і ў пастаўках у краіну вуглевадароднай сыравіны».

Наведваючы МНПЗ, Лукашэнка пацвердзіў планы Беларусі па далейшых пастаўках нафты з Венесуэлы — у 2011 годзе 8–9 млн. тон, а ў 2012-м павялічыць гэты аб’ём да 10 млн. тон.

Паводле слоў старшыні канцэрна «Белнафтахім» Валерыя Казакевіча, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў стане перапрацаваць такі аб’ём сыравіны. У сваю чаргу дырэктар Мазырскага НПЗ Анатоль Купрыянаў паведаміў, што на прадпрыемстве праводзіцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя, якія дазволяць павялічыць перапрацоўку нафты штогод да 5 млн. тон і больш.

«Значыць, мы можам дадаваць пастаўкі нафты, у прыватнасці з Венесуэлы. Беларускія НПЗ у стане перапрацаваць такія аб’ёмы», — заявіў Лукашэнка.

Як адзначыў Валерый Казакевіч, Мазырскі НПЗ да канца года выйдзе на аб’ёмы мінулага года разам з перапрацоўкай другасных рэсурсаў, а ў будучым ёсць магчымасць павелічэння. «Гэта значыць, катастрофы не адбылося — ні з фінансавага, ні з вытворчага пункту гледжання. А будучы год праглядаецца лепш», — сказаў прэзідэнт.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік краіны падцвердзіў планы па змяншэнні энергазалежнасці ад усходняга суседа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика