У Беларусі будуць развіваць экспарт. 21.by

У Беларусі будуць развіваць экспарт

02.09.2010 13:43 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі будзе распрацавана нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2011–2015 гады.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1247 ад 27 жніўня 2010 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для распрацоўкі праграмы створана міжведамасная камісія на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. У камісію таксама ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінтранса, Мінгандлю, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрама і іншых міністэрстваў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, канцэрнаў, НАНБ і іншых ведамстваў.

Міністэрству замежных спраў даручана сумесна з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, навуковымі ўстановамі арганізаваць распрацоўку праекта нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011–2015 гады і да 1 снежня 2010 года падаць у Савет міністраў.

Міністэрства замежных спраў вызначана замоўцам правядзення ў 2010 годзе навуковых даследаванняў, неабходных для распрацоўкі нацыянальнай праграмы. Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі будзе распрацавана нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2011–2015 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1247 ад 27...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика