У Беларусі пачалася ўборка бульбы
02.09.2010 13:43
—
Новости Экономики
|
Гаспадаркі Беларусі пачалі масавую ўборку бульбы. Паводле дадзеных на 2 верасня, бульба сабраная на 4,03 тыс. га, што складае 7,9 працэнта ўборачнай плошчы. Ужо накапана 85,52 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 212,1 ц/га. Па тэмпах уборкі лідзіруюць сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, дзе ўбрана 13,2 працэнта плана. Другое месца займае Гомельская вобласць, дзе культура выкапаная на 9,5 працэнта запланаванай плошчы, трэцяе — Брэсцкая (9,3 працэнта). У Мінскай вобласці ўбрана 7,9 працэнта, у Віцебскай — 4,1 працэнта, Гродзенскай — 2 працэнты. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў гаспадарках Віцебскага рэгіёну — 260,4 ц/га. У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ўраджай бульбы чакаецца большы за мінулагодні. Пры гэтым плошчы для пасадак культуры засталіся на ўзроўні 2009 года. Бульбу трэба будзе сабраць у гэтым годзе на 51 тыс. га. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні ўраджай абяцае быць добрым. |
|