У. 21.by

У

17.09.2010 10:49 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені—жніўні 2010 года знізілася на 2,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі склаў 7 млн. 339,1 тыс. дал, а яе частка ў агульным аб"ёме спажывання алкаголю — 43,6% (у студзені—жніўні 2009 года — 46,8%). Скарачэнне рэалізацыі гарэлкі адзначаецца з кастрычніка 2009 года.

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб"ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—жніўні склала 12,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на суму 3 трлн. 923,5 млрд. рублёў.

Піва за восем месяцаў года прададзена на 23 млн. 31,8 тыс. дал, што на 23,5% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. Яго частка ў агульным аб"ёме спажывання алкаголю склала 13,7% (у студзені—жніўні 2009 года — 11,6%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана на 1 млн. 78,2 тыс. дал (на 29,7% больш), вінаградных він — 1 млн. 917,2 тыс. дал (на 16,6% больш), пладовых він — 11 млн. 532,5 тыс. дал (на 4% больш). Пладовыя віны занялі 30,9% у аб"ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—жніўні 2009 года — 31,1%).

Каньяку і брэндзі прададзена 174,2 тыс. дал (на 23,6% больш), ігрыстых він і шампанскага — 734,3 тыс. дал (на 7,7% больш), слабаалкагольных напояў — 902,1 тыс. дал (на 5,1% менш).

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені—жніўні 2010 года знізілася на 2,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика