Беларусь на грошы ЗША вывезе ў Расію адпрацаванае ядзернае паліва
17.09.2010 12:07
—
Новости Экономики
|
Беларусь вывезе ў Расію партыю адпрацаванага ядзернага паліва, назапашанага ў рэспубліцы ў гады савецкай улады. Пра гэта паведаміў 16 верасня ў Мінску галоўны навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі Алій Малыхін. Па яго словах, адпаведная дамоўленасць была дасягнутая паміж Масквой і Мінскам «пасля 20 гадоў беспаспяховых перамоваў». Некалькі дзясяткаў кілаграмаў адпрацаванага паліва ў дадзены момант загружаюцца ў касеты, і на працягу 1,5 месяца дадзенае пытанне «будзе закрытае», сказаў Малыхін. Праект, паводле яго словаў, рэалізуецца на сродкі, дадзеныя ЗША. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь вывезе ў Расію партыю адпрацаванага ядзернага паліва, назапашанага ў рэспубліцы ў гады савецкай улады. Пра гэта паведаміў 16 верасня ў Мінску галоўны...
|
|