Пракаповіч пацвярджае планы Нацбанка Беларусі па
21.09.2010 10:47
—
Новости Экономики
|
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч пацвярджае планы Нацбанка па нарошчванню золатавалютных рэзерваў у бягучым годзе. У панядзелак Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Пятра Пракаповіча. Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб выніках выканання Асноўных напрамкаў Усе асноўныя паказчыкі Так, курс беларускага рубля да карзіны замежных валют за «Устойлівасць нашай нацыянальнай валюты, стабільнасць курсавой палітыкі заснаваны не толькі на паспяховай рабоце нашай эканомікі, але і на тым, што мы маем дастаткова золатавалютных рэзерваў», — праінфармаваў Прэзідэнта Пётр Пракаповіч. На 1 верасня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $6055 млн. У параўнанні з пачаткам мінулага года гэта ў 1,7 раза больш. Старшыня праўлення Нацбанка растлумачыў, што росту золатавалютных рэзерваў садзейнічае павелічэнне валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў, якая ў бягучым годзе больш як на 20 працэнтаў (або на $2,5 млрд.) перавышае паказчык мінулага года. Кіраўнік Нацбанка запэўніў Прэзідэнта, што планы па напаўненню золатавалютных рэзерваў будуць выконвацца і ў далейшым. Нагадаем, у бягучым годзе ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі Таксама Нацыянальным банкам Беларусі праведзена вялікая работа па зніжэнню працэнтных ставак. Напрыклад, стаўка рэфінансавання ў бягучым годзе зніжалася ўжо 6 разоў. З 15 верасня яна складае 10,5 працэнта гадавых. Адпаведна, зніжаюцца і працэнтныя стаўкі па крэдытах. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацыянальнага банка і ў далейшым забяспечваць стабільную работу банкаўскага сектара краіны, у тым ліку сітуацыю на валютным рынку, у курсавой палітыцы, у крэдытаванні. Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў на неабходнасці адшукваць магчымасці зніжэння ставак па крэдытах для насельніцтва. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч пацвярджае планы Нацбанка па нарошчванню золатавалютных рэзерваў у бягучым годзе....
|
|