Расійскі ВПК мае патрэбу ў беларускіх камплектуючых. 21.by

Расійскі ВПК мае патрэбу ў беларускіх камплектуючых

23.09.2010 12:06 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта сёння на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ заявіў міністр абароны Юрый Жадобін.

«Расійскі ваенна-прамысловы комплекс не можа зрабіць без Беларусі канчатковы прадукт», — сказаў міністр. Ён растлумачыў, што гэта датычыцца, напрыклад, танкаў. Менавіта на беларускіх прадпрыемствах ствараюцца сістэмы кіравання агнём для такой тэхнікі, уключаючы цеплавізары. Акрамя таго, прыцэлы для ўсіх узбраенняў, якія вырабляюцца ў Расіі, таксама пастаўляюцца з Беларусі. Гэта азначае, што Беларусь забяспечвае камплектуючымі не толькі тую тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні расійскай арміі, але і ўсю пастаўляемую тэхніку з РФ.

Юрый Жадобін нагадаў, што менавіта на адным з прадпрыемстваў Барысава была асвоена мадэрнізацыя комплексу С-300. Мадэрнізаваныя комплексы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць у ходзе нядаўніх вучэнняў на палігоне Ашулук (Расія). Таксама расійскімі калегамі высока ацэнены беларускія аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі.

У Беларусі актыўна вядзецца распрацоўка і выпрабаванне ўжо гатовых узораў беспілотных авіякомплексаў. Больш таго, у складзе Узброеных Сіл ужо створана спецпадраздзяленне, якое будзе выкарыстоўваць гэту тэхніку.

Падзяліцца навіной: 
Васіль Малашэнкаў, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сёння на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ заявіў міністр абароны Юрый Жадобін. «Расійскі ваенна-прамысловы комплекс не можа зрабіць без Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика