В Беларуси не предполагается введения нового контроля за финансовыми операциями. 21.by

В Беларуси не предполагается введения нового контроля за финансовыми операциями

30.09.2010 12:54 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інвестыцыi ў здароўе не падуладныя iнфляцыi

У Крупках з’явiўся фiзкультурна-спартыўны клуб "Грацыя"

— Наша краiна надае шмат увагi развiццю спорту i здаровага ладу жыцця, — адзначыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец падчас адкрыцця клуба. — Я i сам займаюся спортам, калi выпадае свабодны час. Хоць лепшай фiзкультурай лiчу працу на палетках, падчас якой распрацоўваюцца абсалютна ўсе мышцы.

У гэты дзень каля новенькага спарткомплексу сабралiся прадстаўнiкi адмiнiстрацыi горада Крупкi, журналiсты i проста зацiкаўленыя мясцовыя жыхары. Апошнiя, дарэчы, сваю ўвагу тлумачылi проста — "Нас i прымушаць сюды прыходзiць не трэба было. Не кожны ж дзень у нашым 8-тысячным гарадку такiя аб’екты адкрываюцца!"

Будынак сучаснай "Грацыi" першапачаткова планаваўся пад гарадскую лазню i першая цаглiнка была закладзены ў далёкiм 1987 годзе. Потым будоўля "замарозiлася" i толькi дзякуючы фiнансавай дапамозе Мiнскага аблвыканкама два гады таму ўзнавiлася. "За апошнiя два гады ў Мiнскай вобласцi 60 мiльярдаў рублёў накiравана на будаўнiцтва, мадэрнiзацыю i рэарганiзацыю новых i старых спартыўных аб’ектаў. Толькi сёлета мы адкрылi стадыён у Смалявiчах, фiзкультурны комплекс у Нясвiжы, Лядовы палац у Салiгорску. Нарэшце дайшла чарга i да Крупак" — падкрэслiў Леанiд Крупец.

Цяпер дзверы "Грацыi" расчынены для любога ахвотнага. Мясцовыя жыхары, уваходзячы ў прыгожы, з пахам фарбаў будынак комплексу, рэагавалi па-свойму: "Ай-яй, новыя дываны запэцкаем..."

Сустрэў я i славутую зямлячку крупчан Кацярыну Карстэн.

— Я родам з вёскi Асечына Крупскага раёна. У школе займалася фiзкультурай, а сюды, у Крупкi, прыязджала на раённыя спаборнiцтвы па лыжных гонках i лёгкай атлетыцы. Наш настаўнiк па фiзкультуры Леанiд Сялiцкi любiў спорт i ў нас выхоўваў любоў да яго. Дзякуючы Сялiцкаму я i паехала ў Мiнск у вучылiшча алiмпiйскага рэзерву займацца веславаннем, пра якое, дарэчы, у той час нiчога не ведала. У вёсцы дзецi вядуць актыўны лад жыцця. Узяць хоць бы гульнi — "хованкi", "выбiвала", валейбол. А ў гарадах чым дзецi цяпер займаюцца? Гляджу на сваю 10-гадовую дачку — тэлевiзар, камп’ютар... Менавiта таму спартыўны комплекс — гэта добрая рэч для нашага раёна. Хоць мая дачка i займаецца валейболам, але калi б мы жылi тут, а не ў Германii, абавязкова прыводзiла б яе сюды займацца спортам.

Юрась ШАЎЦОЎ.

Мiнск — Крупкi — Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В Беларуси не предполагается введения какого-либо нового контроля за осуществлением финансовых операций. Об этом заявил директор Департамента финансового...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика