Кампанія «Сябар» перайменавана ў «Піваварні Хайнекен»
04.10.2010 14:52
—
Новости Экономики
|
Удзельнік групы кампаній Heineken у Беларусі ЗЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар» 4 кастрычніка 2010 года перайменавана ў ЗЗАТ «Піваварні Хайнекен». Пра гэта БелаПАН паведаміла менеджар па карпаратыўных адносінах Heineken у Беларусі Алена Наважылава. «Гэты крок з’яўляецца адным з ключавых у рэалізацыі стратэгіі Heineken у Беларусі па вывадзе мясцовага піваварэння на самы высокі ўзровень і сведчыць аб дасягненні бабруйскім заводам стандартаў нідэрландскага інвестара», — зазначыла Наважылава. Беларуская піваварня «Сябар» ўвайшла ў склад нідэрландскага канцэрна Heineken, найбуйнейшага вытворцы піва ў Еўропе, у снежні 2007 года. Ужо летам 2008 года Heineken завяршыў комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства, накіраваўшы на гэтыя мэты 12 млн. еўра. Як вынік, сёння «Сябар» — сучасны завод магутнасцю 14–17 млн. дал у залежнасці ад колькасці брэндаў, што выпускаюцца. Зараз прадпрыемства вырабляе піва маркі «Рэчыцкае», «Баброў», ліцэнзійныя брэнды «Доктар Дызель», Gösser, Zlatý Bažant. Аб’ём вытворчасці ліцэнзійных брэндаў у 2010 годзе перавысіць 1 млн. дал. Аснашчэнне «Сябра» самым сучасным абсталяваннем і тэхналогіямі суправаджалася комплекснымі зменамі ў падыходах да кіравання якасцю — у жніўні 2009 года прадпрыемства было сертыфікавана міжнароднай сеткай IQNet на адпаведнасць прынцыпам HACCP. Вынікам новага ўзроўню якасці прадукцыі стаў выхад на новыя рыначныя пазіцыі кампаніі (рыначная доля ЗЗАТ «ПК «Сябар» у жніўні 2010 года склала 19,4%, паводле звестак канцэрна «Белдзяржхарчпрам»; гэта другое месца ў рэйтынгу беларускіх піўных вытворцаў), а таксама шматлікія міжнародныя ўзнагароды. На новыя прынцыпы працы былі пераведзены сістэмы менеджменту і фінансавай справаздачнасці прадпрыемства. Сёння яны таксама інтэграваныя ў агульныя механізмы Heineken, зазначыла Наважылава. Да новай юрыдычнай асобы пераходзяць усе правы і абавязкі ЗЗАТ «ПК «Сябар». Бабруйскі піваварны завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 2002 годзе прадпрыемства акцыянавалі, стварыўшы на яго базе ААТ «Дзеднава». Хутка было прынята рашэнне аб прыцягненні замежнага інвестара, амерыканскай групы Detroit Investments Ltd., для рэалізацыі піўнога праека сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, якая зарэгістравала даччыную структуру Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнік групы кампаній Heineken у Беларусі ЗЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар» 4 кастрычніка 2010 года перайменавана ў ЗЗАТ «Піваварні Хайнекен». Пра гэта БелаПАН... |
|