Пераходзім на. 21.by

Пераходзім на

11.10.2010 10:46 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад Беларусі зацвердзіў праграму развіцця птушкагадоўлі ў Беларусі на 2011–2015 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета міністраў № 1395 ад 28 верасня 2010 года.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, на рэалізацыю мерапрыемстваў праграмы плануецца накіраваць больш за 4,2 трлн. рублёў. Пры гэтым з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана выдзеліць 72,6 млрд. рублёў, крэдыты банкаў складуць больш за 3,5 трлн., сродкі сельгасарганізацый — 630,8 млрд. рублёў.

Прадугледжваецца пакрыццё арганізацыям часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і накіравання на гэтыя мэты 95,1 млрд. рублёў. Тэрмін акупнасці праграмы разлічаны на пяць гадоў.

Фінансаванне расходаў на рэалізацыю праграмы будзе разглядацца ўрадам пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год з удакладненнем фінансавых укладанняў на падставе праектна-каштарыснай дакументацыі, індэксаў змянення цэн і тарыфаў.

Ва ўрадзе лічаць, што рэалізацыя праграмы дазволіць поўнасцю выключыць імпарт у рэспубліку племяннога маладняка птушкі бацькоўскіх форм, мясной і яечнай птушкі, куранят-бройлераў і фінальных форм яечнай птушкі, а таксама задаволіць патрэбы насельніцтва і фермерскіх гаспадарак у маладняку мясных і яечных кур, індыкоў, качак, гусей. Укараненне айчынных кросаў птушкі дазволіць знізіць расходы на імпарт племянной прадукцыі на суму 21,5 млрд. рублёў.

Пастаўка яек на экспарт павялічыцца да 0,7 млрд. штук у год, што на 40% больш у параўнанні з 2009 годам, мяса птушкі — да 100 тыс. т у год, ці ў пяць разоў.

Чакаецца, што за перыяд рэалізацыі праграмы будзе выраблена мяса і яек птушкі на суму 15,1 трлн. рублёў. Выручка павялічыцца ў 2,4 разу ў мясной птушкагадоўлі і ў 1,9 разу — у яечнай. Прыбытак складзе 2,9 трлн. рублёў, у тым ліку 2,4 трлн. — у мясной птушкагадоўлі і 489 млрд. — у яечнай. Будзе забяспечана прыбытковае вядзенне мясной птушкагадоўлі з рэнтабельнасцю ў 2011–2015 гадах 26,6%, у 2015 годзе — не менш як 40%, а ў яечнай птушкагадоўлі — адпаведна 15,2% і 20%. Рэнтабельнасць узрасце на 10,1 працэнтнага пункта ў мясной птушкагадоўлі і на 9,9 — у яечнай. Экспартная выручка ў наступнай пяцігодцы за кошт продажу мяса птушкі складзе 670 млн. долараў, па яйку — 209,3 млн., што адпаведна ў пяць і ў паўтара раза больш, чым у 2006–2010 гадах.

Марына Носава, БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусі зацвердзіў праграму развіцця птушкагадоўлі ў Беларусі на 2011–2015 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета міністраў № 1395 ад 28...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика