Дробны бізнес пайшоў у рост. 21.by

Дробны бізнес пайшоў у рост

11.10.2010 12:05 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасць малых прадпрыемстваў у Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 7.293, ці на 9,5%, паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.

На 1 верасня знаходзіліся на ўліку 83.674 суб’екты малога прадпрымальніцтва — юрыдычныя асобы. У параўнанні з пачаткам года іх колькасць павялічылася на 5.039, ці на 6,4%.

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 верасня 2010 года склала 231.741. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць ІП узрасла на 13.483 (6,2%), у параўнанні з пачаткам года — на 12.136 (5,5%).

Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва за студзень-жнівень 2010 года склала 20%, у тым ліку ад юрыдычных асоб — 17,4%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць малых прадпрыемстваў у Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 7.293, ці на 9,5%,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика