Масква і Варшава ўхвалілі пагадненне па пастаўках газу
18.10.2010 10:48
—
Новости Экономики
|
Расія і Польшча ў нядзелю ў Маскве ўхвалілі тэкст пагаднення аб пастаўках прыроднага газу ў Польшчу. У дакуменце прадугледжваецца павелічэнне аб’ёмаў паставак у Польшчу газу на два мільярды кубічных метраў у год. Пастаўкі расійскага газу будуць ажыццяўляцца да 2022, а транзіт — да 2019, як гэта было прадугледжана ў старым кантракце. Для ўступлення дакумента ў сілу ён павінен быць падпісаны на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін, а таксама паміж кампаніямі Польскі бок на перамовах у Расійскі бок прадстаўлялі намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі і намеснік кіраўніка «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў. Cустрэча праходзіла таксама з удзелам кіраўніка генеральнай дырэкцыі па пытаннях энергетыкі Еўракамісіі Філіпа Лоўва, які, як адзначаецца, не выказаў ніякіх заўваг па дасягнутай дамове. Падзяліцца навіной:
РІА «Навіны» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія і Польшча ў нядзелю ў Маскве ўхвалілі тэкст пагаднення аб пастаўках прыроднага газу ў Польшчу. У дакуменце прадугледжваецца павелічэнне аб’ёмаў... |
|