Пракаповіч наведаў Літву
18.10.2010 12:06
—
Новости Экономики
|
Пытаннi далейшага развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва памiж банкаўскiмi сiстэмамi Беларусi i Лiтвы абмеркаваны 15–16 кастрычнiка ў ходзе афiцыйнага вiзiту ў суседнюю дзяржаву дэлегацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на чале са старшынёй праўлення Пятром Пракаповiчам. Падчас перамоў са старшынёй праўлення Рэйнольдасам Шаркiнасам i iншымi кiраўнiкамi Банка Лiтвы адбыўся абмен думкамi пра бягучую сiтуацыю ў макраэканамiчнай, фiнансавай i банкаўскай сферах дзвюх краiн, мiжнародныя сувязi i па iншых пытаннях, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць. Пры гэтым бакi засяродзiлi ўвагу на вопыце двухбаковага мiжбанкаўскага супрацоўнiцтва Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь з цэнтральнымi банкамi Расii i Украiны, а Банка Лiтвы — з цэнтральнымi банкамi Еўрапейскага саюза. Абмеркаваны таксама магчымасцi пашырэння двухбаковых сувязей у сферы ўнутранага аўдыту. Бакi дамовiлiся аб паглыбленнi кантактаў памiж Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Банкам Лiтвы ў розных сферах банкаўскай дзейнасцi. Будуць працягнуты двухбаковыя кансультацыi па пытаннях рэалiзацыi Падзяліцца навіной:
nbrb.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi далейшага развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва памiж банкаўскiмi сiстэмамi Беларусi i Лiтвы абмеркаваны 15–16 кастрычнiка ў ходзе афiцыйнага вiзiту ў... |
|