Нацбанкі Беларусі і Літвы дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва. 21.by

Нацбанкі Беларусі і Літвы дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва

18.10.2010 12:28 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж банкаўскімі сістэмамі Беларусі і Літвы былі абмеркаваныя 15–16 кастрычніка ў ходзе афіцыйнага візіту ў суседнюю дзяржаву дэлегацыі Нацыянальнага банка Беларусі на чале са старшынёй праўлення Пятром Пракаповічам, паведамілі ў Нацбанку Беларусі.
 
Падчас перамоў са старшынёй праўлення Рэйнольдасам Шаркінасам і іншымі кіраўнікамі Банка Літвы адбыўся абмен думкамі пра бягучую сітуацыю ў макраэканамічнай, фінансавай і банкаўскай сферах дзвюх краін, міжнародныя сувязі і па іншых пытаннях, якія выклікаюць узаемную цікавасць. Пры гэтым бакі засяродзілі ўвагу на вопыце двухбаковага міжбанкаўскага супрацоўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з цэнтральнымі банкамі Расіі і Украіны, а Банка Літвы – з цэнтральнымі банкамі Еўрапейскага саюза. Абмеркаваныя таксама магчымасці пашырэння двухбаковых сувязей у сферы ўнутранага аўдыту.
 
Бакі дамовіліся аб паглыбленні кантактаў паміж Нацбанкам Беларусі і Банкам Літвы ў розных сферах банкаўскай дзейнасці. Будуць працягнутыя двухбаковыя кансультацыі па пытаннях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, банкаўскага нагляду, арганізацыі ўнутранага аўдыту, навучання персаналу і па іншых пытаннях.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж банкаўскімі сістэмамі Беларусі і Літвы абмеркаваны 15–16 кастрычніка ў ходзе афіцыйнага візіту ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика