Краіны «вялікай сямёркі» плануюць узмацніць ціск на Кітай па валютных пытаннях. 21.by

Краіны «вялікай сямёркі» плануюць узмацніць ціск на Кітай па валютных пытаннях

22.10.2010 10:49 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спробе выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да Кітая была прысвечаная незапланаваная сустрэча міністраў фінансаў Вялікабрытаніі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Германіі і Японіі, тэрмінова скліканая сёння ў паўднёвакарэйскім горадзе Кенджу напярэдадні нарады кіраўнікоў фінансавых ведамстваў «вялікай дваццаткі», якая пачнецца неўзабаве. Злучаныя Штаты і дзяржавы Еўрапейскага саюза хацелі б узмацніць ціск на Пекін па валютных пытаннях. Яны маюць намер прымусіць Кітай хутчэй праводзіць павышэнне курса юаня ў дачыненні да даляра і еўра.

У ЗША і ЕС лічаць, што танная нацыянальная валюта дае КНР неапраўданыя перавагі ў сусветным гандлі.

Двухдзённая сустрэча міністраў «дваццаткі» ў Кенджу закліканая падрыхтаваць рашэнні саміта гэтай групы, што мае адбыцца ў лістападзе ў Сеуле і на які прыбудуць, у прыватнасці, лідары Расіі, ЗША, Кітая, Індыі, Бразіліі, галоўных краін Еўрапейскага саюза.

Падзяліцца навіной: 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спробе выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да Кітая была прысвечаная незапланаваная сустрэча міністраў фінансаў Вялікабрытаніі, Італіі, Канады, ЗША,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика