Дэлегацыя на чале з Сямашкам адправілася ў Індыю
25.10.2010 15:59
—
Новости Экономики
|
Афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм"ер-міністра Уладзімірам Сямашкам з 24 кастрычніка знаходзіцца з працоўным візітам у Індыі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, у складзе дэлегацыі — старшыня ДКНТ Ігар Войтаў. Праграмай яго знаходжання ў Дэлі запланаваныя мерапрыемствы па пытаннях развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін. Такім чынам, плануецца сустрэча з міністрам навукі і тэхналогій Індыі. Мяркуецца, што бакі абмяркуюць актуальныя напрамкі развіцця навукова-тэхнічнай дзейнасці, а таксама разгледзяць ход падрыхтоўкі да пятага пасяджэння сумеснай беларуска-індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў вобласці навукі і тэхнікі. Акрамя таго, распрацоўваюцца перспектывы фарміравання заявак на выкананне сумесных навукова-даследчых праектаў найперш па такіх накірунках, як нанатэхналогіі, біятэхналогіі, генная інжынерыя, лазерна-аптычная тэхніка, медыцына і фармацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі, паведамляе прэс-служба. Візіт беларускай дэлегацыі завершыцца 28 кастрычніка. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм"ер-міністра Уладзімірам Сямашкам з 24 кастрычніка знаходзіцца з працоўным візітам у Індыі. Як...
|
|