Працэнтныя стаўкі па крэдытах беларускіх банкаў працягнуць зніжацца
27.10.2010 10:47
—
Новости Экономики
|
Пра гэта паведаміў у аўторак намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін на «У гэтым годзе адбываецца даволі хуткае зніжэнне ставак па крэдытах насельніцтву. Максімальны ўзровень працэнтных ставак па няльготных крэдытах быў у лютым — 25,8%. Але Нацыянальным банкам і ўрадам з пачатку года прымаліся актыўныя меры па зніжэнні ставак, і ўжо ў верасні сярэдняя стаўка па няльготных крэдытах насельніцтву склалася на ўзроўні 18,5%.Такім чынам, зніжэнне гэтага паказчыка за такі кароткі перыяд амаль на трэць — гэта добрыя тэмпы, хоць гэты працэс будзе прадаўжацца», — сказаў Мікалай Лузгін. Ён адзначыў, што аб’ём крэдытнай запазычанасці фізічных асоб у беларускіх банках на 1 кастрычніка 2010 года склаў Br20,1 трлн., або 25,3% у агульным аб’ёме крэдытнага партфеля банкаў. На аднаго жыхара рэспублікі на 1 кастрычніка прыпадала Br2119,3 тыс. крэдытнай запазычанасці. Асноўнымі напрамкамі крэдытавання Вядучым банкам па крэдытаванню насельніцтва з’яўляецца Беларусбанк, доля якога ў агульнай запазычанасці фізічных асоб складае 71,6%. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў у аўторак намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін на 5-й міжнароднай канферэнцыі «Рознічныя банкаўскія...
|
|