Экспарт паслуг вырас амаль на 30%. 21.by

Экспарт паслуг вырас амаль на 30%

27.10.2010 10:47 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь у студзені-жніўні павялічыла экспарт паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 29,1% да больш як $2,8 млрд., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Імпарт паслуг склаў больш як $1,7 млрд. і ўзрос на 38,3%.

Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 26,9% яго агульнага аб’ёму, у краіны па-за СНД — 73,1%, імпарт паслуг з краін СНД — 28,8% яго агульнага аб’ёму, з краін па-за СНД — 71,2%.

У студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года Беларусь павялічыла экспарт будаўнічых паслуг на 45,1%, транспартных — на 34,2%, камп’ютарных — на 24,5%, аперацыйнага лізінгу — на 18,3%, паслуг сувязі — на 9,4%, у сферы паездак — на 8,1%, архітэктурных, інжынерных і іншых тэхнічных паслуг — на 7,2%. Разам з тым на 40,8% скараціўся экспарт роялці (аўтарскіх ганарараў) і ліцэнзійных плацяжоў.

Імпарт будаўнічых паслуг за восем месяцаў павялічыўся амаль у два разы, транспартных — на 82,9%, аперацыйнага лізінгу — на 43,3%, паслуг сувязі — на 42%, архітэктурных, інжынерных і іншых тэхнічных паслуг — на 16,5%. На 3,1% зменшыўся імпарт камп’ютарных паслуг, на 5,2% — паслуг у сферы паездак.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь у студзені-жніўні павялічыла экспарт паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 29,1% да больш як $2,8 млрд., паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика