Першы гіпермаркет у райцэнтры
08.11.2010 10:46
—
Новости Экономики
|
Бабруйск стаў першым райцэнтрам Беларусі, у якім адкрыўся гіпермаркет. Першапраходцам стала буйная кампанія «Табак-Інвест» (гандлёвая марка – «Карона»). Агульная плошча бабруйскай «Кароны» склала 22 тыс. кв. метраў, плошча гандлёвай залы – 4,6 тыс. кв. метраў. На тэрыторыі гіпермаркета акрамя харчовага аддзела дзейнічае супермаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна". Новы гіпермаркет – трэці ў сетцы «Табак-Інвеста».Першы з іх быў адкрыты ў Мінску ў 2006 году, у 2009 году другая «Карона» з"явілася ў Брэсце. У стадыі будаўніцтва ў наш час знаходзіцца чацвёртая «Карона», якая змесціцца ў Віцебску. Уладальнікам кампаніі «Табак-Інвест» і брэнда «Карона» з"яўляецца ўплывовы бізнэсмэн Павел Тапузідзіс, які ўваходзіць у топ-10 самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі. Яму прыналежыць тытунёвая фабрыка ў Мінску, а таксама шэраг перспектыўных пляцовак пад забудову. У іх ліку – будаўніцтва шматфункцыянальных комплексаў «Мінск-Лідо» і «Карона-Уручча» ў беларускай сталіцы. Таксама Тапузідзіс сёлета па асабістым указанні Аляксандра Лукашэнка вызначаны ў якасці аднаго з галоўных забудоўшчыкаў тэрыторыі на возеры Нарач.Мэтай гэтага праекта з"яўляецца падвышэнне прывабнасці і, адпаведна, прыбытковасці ад эксплуатацыі аднаго з самых прыгожых месцаў Беларусі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з самых уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў Павел Тапузідзіс адкрыў «Карону» ў Бабруйску.
|
|