Расія палохае Беларусь павышэннем мыта на нафту
12.11.2010 14:52
—
Новости Экономики
|
Расія можа прыняць рашэнне павысіць экспартнае мыта на нафтапрадукты ўжо ў снежні, паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў. 19 лістапада ў «Мы рыхтуем пагадненне аб размеркаванні экспартнага мыта і аб парадку яго спагнання. Мы вядзем няпростыя перамовы зь Беларуссю. Па ўсім відаць, давядзецца прымаць гэтае рашэнне на самым высокім палітычным узроўні», — сказаў Шаталаў. Паводле Шаталава, пытанне павышэння экспартнага мыта — гэта «нашае нацыянальнае пытанне, і ніхто не замахваецца на наш суверэнітэт у прыняцці гэтых рашэнняў». Шаталаў адзначыў, што калі Расія падвысіць мыта, яна перастане «даваць датацыю Беларусі, а гэта нямала, гэта 2 мільярды даляраў на год».Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія можа прыняць рашэнне павысіць экспартнае мыта на нафтапрадукты ўжо ў снежні, паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў. 19 лістапада ў...
|
|