Даляр ужо 3 040
17.11.2010 12:05
—
Новости Экономики
|
Курс даляра ЗША, паводле вынікаў біржавых таргоў 17 лістапада, вырас на 2 рублі і складзе на заўтра, 18 лістапада, 3.040 рублёў. Такім чынам даляр чарговы раз абнавіў гістарычны максімум у Беларусі. Апошні рэкорд быў усталяваны акурат у аўторак, 16-га, а з 1 лістапада афіцыйны курс даляра вырас на 29 рублёў, а з 1 студзеня 2010 года на 181 рубель. Курс 3 040 рублёў за адзінку амерыканскай валюты азначае, што заўтра ў некаторых абменніках даляр будуць прадаваць насельніцтву па 3 100 рублёў. Сёння вышэйшая планка продажу амерыканскай валюты Курс еўра, наадварот, на таргах 17 лістапада знізіўся да 4 101,87 рубля, патаннеўшы за дзень амаль на 30 рублёў. Каэфіцыент еўра/даляр паводле Нацбанка 1,3493. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы рэкорд амерыканскай валюты. У абменніках даляр будзе прадавацца па 3 100 рублёў. |
|