Пачалася пробная прапампоўка нафты ў Беларусь праз Адэсу-Броды
21.11.2010 12:06
—
Новости Экономики
|
Пачалося пробнае прапампоўванне нафты па трубаправодзе Адэса — Броды ў аверсным рэжыме на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, паведамілі ў кампаніі «Укртранснафта». Танкер з 80 тысячамі тон расійскай нафты маркі Urals прыбыў на марксі нафтавы тэрмінал «Паўднёвы» вечарам 17 лістапада. Наступныя двое сутак нафту перагружалі ў рэзервуары, пасля чаго былі праведзеныя неабходныя мытныя працэдуры. Прапампоўванне пачалося 20 лістапада. З веткі нафтапровада Адэса — Броды нафта будзе перапампоўвацца па магістральным нафтаправодзе «Дружба» на Мазырскі НПЗ. Чакаецца, што чарговы танкер з 78 тысячамі тон нафты для Беларусі прыбудзе ва Украіну 25 лістапада, паведамілі ў кампаніі «Укртранснафта». Як паведаміў 8 лістапада 19 лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Роўнагам Абдулаевым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пастаўляць у Беларусь азербайджанскую нафту па «Мы разглядаем любыя варыянты супрацоўніцтва з Азербайджанам па вуглевадароднай сыравіне. Я маю на ўвазе пастаўкі ў Беларусь азербайджанскай нафты па «Вы выйграеце дзясяткі долараў на адной тоне, мы таксама выйграем. Я думаю, гэта натуральна. Гаворка ідзе аб прапампоўванні вашай нафты на нашы заводы па нафтаправодзе Адэса — Броды з выхадам на «Дружбу», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Як паведамлялася раней, Украіна не дазволіла расійскай кампаніі «Транснафта» назіраць за пробным прапампоўваннем нафты для Беларусі па трубаправодзе Адэса — Броды. «Мы накіроўвалі афіцыйныя лісты Украіне і Беларусі з просьбай дапусціць назіральнікаў. Украінскі бок адказаў, што справімся самастойна», — заявіў афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін. Між тым, у расійскай кампаніі апасаюцца, што запуск «Адэса — Броды», які з’яўляецца часткай адзінай сістэмы трубаправодаў, у аверсным рэжыме можа негатыўна адбіцца на ўсёй сістэме, у тым ліку на пастаўках расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачалося пробнае прапампоўванне нафты па трубаправодзе Адэса — Броды ў аверсным рэжыме на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, паведамілі ў кампаніі...
|
|