На беларускія НПЗ пойдзе нафта з Азербайджана?
09.12.2010 11:27
—
Новости Экономики
|
Беларусь не будзе вазіць венесуэльскую нафту праз паўсвету танкерамі, а, па ўсёй верагоднасці, будзе прадаваць яе ў Амерыцы. Атрыманая выручка будзе выкарыстоўвацца для пакупкі нафты на тэрыторыі СНД. Такая выснова напрошваецца ў сувязі з апошнімі заявамі ўрада. Аб тым, што Беларусь зацікаўленая ў аптымізацыі сістэмы паставак нафты з Венесуэлы, падчас усебеларускага народнага сходу паведаміў першы «Я быў пару дзён таму ў Лондане, Жэневе, вырашалі гэтыя праблемы. І вырашылі, падпісалі адпаведныя дакументы, што будзем аптымізаваць яшчэ схемы. Будуць так званыя Варыянт паставак нафты з Венесуэлы па Але венесуэльская Падчас Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся момантам, каб яшчэ раз ўкалоць Расію і ўсіх скептыкаў, якія лічаць, што праект з Венесуэлай супярэчыць як лагістычным, так і эканамічным законам нафтавага рынку. «Ну Лукашэнка, ну дурылка, што за эканаміст, гэта ж так нявыгадна… Вы што, думаеце, што я б сюды нафту вёз, калі б яна была стратная? Дык у нас нафты стратнай хапае. Не трэба нікуды ехаць. Расія залье заўтра нафтай. Але мы, перапрацаваўшы па той цане, якую Расія нам прапанавала, апынемся не проста ў тупіку, а ў яме… Таму я па свеце пачаў шукаць нафту. І мы яе знайшлі. 10 млн тон у год самай якаснай нафты „— заявіў Лукашэнка. У кастрычніку Беларуская нафтавая кампанія і венесуэльская PDVSA заключылі пагадненне на пастаўку 30 млн тон нафты ў 2011–2013 гадах. Але, падобна, у сувязі з пераходам на Такая магчымасць абмяркоўвалася паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Раўнагам Абдулаевым яшчэ ў лістападзе. «Вы выйграеце дзясяткі даляраў на адной тоне, мы таксама выйграем. Я думаю, гэта цалкам натуральна. Гаворка ідзе пра прапампоўку вашай нафты на нашы заводы па нафтаправодзе Як стала вядома Naviny.by, Беларуская нафтавая кампанія і Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана ўжо вядуць перамовы аб пастаўках нафты па Выкарыстанне трубаправоднага транспарту для паставак сыравіны з фінансавага пункту гледжання найбольш выгаднае ў параўнанні з іншымі каналамі паставак. Гэта пацвердзіла і пробная прапампоўка расійскай Urals па Азербайджанскі бок таксама зацікаўлены ў пастаўках нафты па Беларусь апынулася ў сферы інтарэсаў Азербайджана ў сувязі з планамі па нарошчванні экспарту нафты ў Еўропу. Вюгар Байрамаў растлумачыў, што магчымасці нафтаправода Паводле яго словаў, у 2009 годзе ў Азербайджане было выраблена 50,3 млн тон нафты, з іх 44,4 млн тон было экспартавана. У 2010–2011 гадах чакаецца павелічэнне вытворчасці нафты. Асабліва ўзрасце здабыча, пачынаючы з 2014. У сувязі з гэтым паўстала пытанне аб пошуку альтэрнатыўных нафтаправодаў, і Вюгар Байрамаў між тым адзначае, што «перш чым гэты праект запрацуе, трэба правесці фізічнае даследаванне для выяўлення прадуктыўнасці нафтаправода Паводле яго словаў, для рэнтабельнай працы нафтаправода неабходна, каб аб’ём нафты складаў не менш як 7 млн тон. Каб нафтаправод працаваў рэнтабельна і на першаснай стадыі, патрабуецца перапампаваць 10 млн тон нафты. «Калі ў гэтым годзе з дапамогай нафтаправода У той жа час Байрамаў падкрэсліў, што па якасці азербайджанская нафта лепшая за венесуэльскую. «І таму адзін барэль азербайджанскай нафты даражэйшы за барэль венесуэльскай нафты на пяць даляраў», — адзначыў ён. Гэта значыць, што адна тона азербайджанскай нафты будзе абыходзіцца Беларусі прыкладна на 36 даляраў даражэй за венесуэльскую. Як адзначае Вюгар Байрамаў, цана будзе наўпрост залежаць ад тарыфаў на транзіт: «Азербайджан не зацікаўлены ў павелічэнні транзітных выдаткаў і імкнецца да таго, каб яго нафта была таннейшая за расійскую. І апошнія падлікі кажуць аб тым, што калі праект нафтаправода рэалізуецца, нафта, якая экспартуецца па ім, будзе таннейшая за расійскую». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь не будзе вазіць венесуэльскую нафту праз паўсвету танкерамі. |
|