Беларусь будзе цалкам аддаваць Расіі экспартнае мыта на нафтапрадукты. 21.by

Беларусь будзе цалкам аддаваць Расіі экспартнае мыта на нафтапрадукты

09.12.2010 19:35 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мыта на расійскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, будзе адмененае. Беларусь будзе аддаваць Расіі 100% экспартнага мыта на нафтапрадукты. Пра гэта паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на міністра эканамічнага развіцця Расіі Эльвіру Набіуліну.

Паводле словаў Набіулінай, рашэнне аб мыце пачне дзейнічаць пасля ратыфікацыі Мінскам, аднак не раней за 1 студзеня 2011 году. Эльвіра Набіуліна дадала, што, паводле словаў прэзідэнта Беларусі, ратыфікацыя павінна адбыцца найбліжэйшым часам. Міністарка таксама заявіла, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе застанецца на запланаваным узроўні.

Раней віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка называў такі варыянт найгоршым для Беларусі.
Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней Сямашка называў такі варыянт найгоршым для Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика