Лукашэнка зноў пра дэвальвацыю
17.12.2010 15:42
—
Новости Экономики
|
«У нас няма неабходнасці дэвальваваць нацыянальную валюту», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 17 снежня на пытанні журналістаў пасля наведвання цэнтральнага сховішча Нацыянальнага банка. Ён адзначыў, што «разумны чалавек, у якога былі сумненні і напружанне», пачаў думаць у зусім зваротным кірунку пасля таго, як «мы вытрымалі паход людзей у банкі для абмену нашай валюты на замежную». «Мы ўсіх задаволілі. Як толькі людзі ўбачылі, што мы здольныя задаволіць попыт, гэта хваля пайшла на спад», — сказаў Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў, што станоўчы ўплыў на сітуацыю на валютным рынку Беларусі аказалі падпісаныя ў Маскве пагадненні.«Таксама тое, што я ўбачыў у сховішчы, гаворыць пра тое, што ў нас дастаткова золатавалютных рэзерваў, каб задаволіць любы попыт на валюту. Трэба жыць спакойна, глядзець у будучыню, перспектывы ў нас някепскія»,— лічыць беларускі кіраўнік. Адказваючы на пытанне, ці плануецца павышэнне цэн на паслугі ЖКГ, Лукашэнка нагадаў пра рашэнне, што іх кошт на працягу года не павінен расці больш чым на пяць долараў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што, нягледзячы на павышэнне зарплаты, цэны на паслугі ЖКГ не будуць павышацца прапарцыянальна яе росту. «Мы павысілі зарплату на 30%, эканоміка наша спраўляецца. Мы далі грошай пад Новы год, людзі пойдуць у магазіны, купяць штосьці сабе і дзецям, укладуць гэтыя грошы ў беларускі тавар, што падгоніць развіццё эканомікі. Вось мудрасць гэтага рашэння», — заявіў Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У нас няма неабходнасці дэвальваваць нацыянальную валюту», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 17 снежня на пытанні журналістаў пасля... |
|