Беларусь не будзе размяшчаць еўрабонды ў гэтым годзе
22.12.2010 10:53
—
Новости Экономики
|
Пра гэта паведаміў 21 снежня ў Палаце прадстаўнікоў журналістам віцэ-прэм"ер урада Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, час ужо не дазваляе рэалізаваць гэтую ідэю да канца года "па тэхнічных магчымасцях". Кабякоў таксама адзначыў, што для размяшчэння еўрабондаў у 2011 годзе будзе падбірацца аптымальны час з пункту гледжання развіцця рынку. Віцэ-прэм"ер падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў размяшчэнні еўрабондаў на еўрапейскіх пляцоўках з арыентацыяй на азіяцкіх інвестараў.У ліпені Беларусь размясціла ў Еўропе дэбютныя еўрааблігацыі на 600 млн. долараў са стаўкай купона 8,75% гадавых і пагашэннем у 2015 годзе, у жніўні — дадаткова размясціла еўрабонды яшчэ на 400 млн. долараў, даходнасць па паперах склала 8,251% гадавых. У канцы кастрычніка ўрад даручыў Мінфіну ў чацвёртым квартале гэтага года і ў 2011 годзе выпусціць пяцігадовыя еўрабонды на суму да 1 млрд. долараў.Беларусь планавала ў снежні размясціць трэці выпуск еўрабондаў, аднак банкі-арганізатары не рэкамендавалі ёй гэтага рабіць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў 21 снежня ў Палаце прадстаўнікоў журналістам віцэ-прэм"ер урада Андрэй Кабякоў.Паводле яго слоў, час ужо не дазваляе рэалізаваць гэтую ідэю да...
|
|